Урад абмяжоўвае запыты па маштабнай рэіндустрыялізацыі


Эканамічныя ўлады спрабуюць знізіць аб’ёмы дзяржаўнай падтрымкі і дзяржінвестыцый у неэфектыўныя праекты па індустрыялізацыі. Аднак урад вымушаны саступаць ціску з боку вышэйшага кіраўніцтва і накіроўваць дадатковыя сродкі на падтрыманне адсталых рэгіёнаў, найбольш адчувальных для электаральных рэйтынгаў кіраўніка дзяржавы.

Фота: Алесь Дастанка, Kurjer.info

Фота: Алесь Дастанка, Kurjer.info

Мінэканомікі разам з рэгіянальнымі ўладамі падрыхтавалі комплексны план развіцця адсталых раёнаў Беларусі. Эканамічныя ўлады вымушаныя прыводзіць свае планы ў адпаведнасць з электаральных цыклам і позвай вышэйшага кіраўніцтва.
Кіраўнік дзяржавы ў апошні час пачаў аб’езд адсталых рэгіёнаў краіны. Разам з высокім узроўнем беспрацоўя ў аддаленых населеных пунктах дабрабыт і зарплаты значна ніжэй сярэдніх паказчыкаў па краіне. Улады пацвярджаюць планы па павышэнні мінімальнай зарплаты са студзеня новага года, што закранае ў асноўным жыхароў перыферыйных раёнаў. Па ўсёй бачнасці, у гэтых рэгіёнах сярод насельніцтва застаюцца высокія патэрналісцкія чаканні ад дзяржавы ў адрозненне ад жыхароў буйных гарадоў, дзе больш запатрабаваны запыт на рэформы.
Аднак Мінэканомікі спрабуе абмежаваць плануемыя аб’ёмы дзяржпадтрымкі. На 100 ключавых праектаў спатрэбіцца USD 4 млрд, што значна менш USD 30 млрд, інвеставаных ў рамках маштабнага праекта па мадэрнізацыі 2011-2015 гадоў, але не прынёс адчувальных вынікаў для развіцця эканомікі. Акрамя таго, Мінфін плануе меры па паступовым зніжэнні ўнутранага і знешняга дзярждоўгу ў новай праграме кіравання дзяржфінансамі. Гэта прадугледжвае адмову дзяржавы ў прадастаўленні гарантый дзяржпрадпрыемствам на прыцягненне знешніх пазык, якія ў многіх выпадках не прыносяць жаданых эфектаў.
Такім чынам, беларускія ўлады вяртаюцца да абмежаванага падняцця даходаў асобных груп насельніцтва, у першую чаргу — малазабяспечаных і тых, што жывуць у адстаючых рэгіёнах. Робіцца гэта для падтрымання электаральных рэйтынгаў і зніжэння пратэстных настрояў.
Паводле belarusinfocus.info