У найбліжэйшыя некалькі гадоў роўмінг у краінах АЭП можа быць абнулены

Абнуленне роўмінгу ў сетках мабільных аператараў краін Адзінай эканамічнай прасторы можа адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя некалькі гадоў. 



1335506786_299656_55.jpg

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю сайтуprimeminister.kz паведаміў член Калегіі (міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлан Алдабергенаў. Гэтая інфармацыя размешчана на сайце Выканаўчага камітэта СНД.
"Цяпер нашы межы адкрытыя, і кожны чалавек, перамяшчаючыся па тэрыторыі краін МС, сутыкаецца з праблемай тарыфікацыі званкоў у роўмінгу, якая больш чым у 20 разоў перавышае казахстанскія тарыфы. Паколькі абнуленне роўмінгу запатрабуе ўнясення зменаў у шэраг заканадаўстваў, то нам спатрэбіцца час, і я думаю, на працягу трох-чатырох гадоў гэта можа адбыцца", — сказаў Алдабергенаў.
Ён дадаў, што ў краінах Еўропы таксама вырашаецца пытанне аб поўным абнуленні роўмінгу да 2015 года.
Міністр лічыць, што ставячы такія бар'еры, сотавыя аператары губляюць кліентаў, што, у сваю чаргу, прыводзіць да памяншэння аб'ёмаў выручкі.
"Не сакрэт, што, выязджаючы з краіны, да прыкладу ў Расію, мы пераключаемся на расійскія нумары і сотавых аператараў, а ў Казахстане зноў пераходзім на мясцовую сотавую сувязь. Я таксама сутыкаюся з гэтым і заўважаю, што тры-чатыры размовы з'ядаюць немалую суму", — аргументаваў Алдабергенаў.
Пры гэтым ён адзначыў, што з боку казахстанскіх аператараў яўнага супраціўлення ў гэтым пытанні няма. "Яле яны ставяць пытанне аб уніфікацыі шэрагу заканадаўстваў, роўных умовах. Гэта сусветная практыка, мы да гэтага ідзем", — заключыў міністр.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН