У Беларусі паскорылася гадавая інфляцыя
У красавіку гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 5,4%.
«На інтэнсіўнасць інфляцыі працягнулі аказваць уплыў праінфляцыйныя знешнія фактары, якія сфармаваліся ў канцы першага квартала», — тлумачаць прычыны скачка цэн на тавары і платныя паслугі ў Нацбанку. Нагадаем, улады плануюць, што гадавая інфляцыя ў 2020-м будзе не вышэй за 5% (снежань да снежня 2019-га). Рэгулятар распавёў, на якія тавары і платныя паслугі ў красавіку прыкметней за ўсё рванулі кошты ў гадавым вымярэнні, а на якія — упалі.
У красавіку ў гадавым вымярэнні (да красавіка 2019 году) максімальны тэмп прыросту свабодных цэн і тарыфаў зафіксавалі на крупы і бабовыя (+ 15,1%), паслугі пасажырскага транспарту (за выключэннем пазіцый, на якія дзяржава рэгулюе кошты) (8,4 %), сінтэтычныя мыйныя сродкі (+ 8,4%), друкаваныя выданні (+ 8,1%), аўтамабілі (+ 7,8%), курыныя яйкі (+ 0,9%).
Пры гэтым прыкметней за ўсё знізіліся кошты за гэты перыяд на галантарэю (-0,9%), натуральны мёд (-0,2%), цукар (-0,1%), тканіны і пражу (-0,04%).
Максімальныя тэмпы прыросту рэгулюемых цэн і тарыфаў (на тыя пазіцыі, кошты на якія рэгулюе дзяржава) у красавіку ў гадавым вымярэнні зафіксавалі на паслугі вышэйшай адукацыі (+ 18,5%), паслугі сярэдняй спецыяльнай адукацыі (+ 14,5%), тытунёвыя вырабы (+ 13,7%), страхоўкі на аўтамабілі (+ 13%), аўтамабільнае паліва (+ 10,8%), рытуальныя паслугі (3,7%), арэнду жылля ў дзяржаўным жыллёвым фондзе (+ 3,4%) , дровы (+ 2,2%), лекі (+ 2%), торф (+ 1,8%).
У сакавіку гадавая інфляцыя была на ўзроўні 4,9%, а ў лютым — 4,4%.
tut.by