У 5 разоў вырасла пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый у Мінску
Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках арганізацый Мінска (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 сакавіка 2016 года склала 1 трлн. 959 млрд. рублёў.
У параўнанні з 1 сакавіка 2015 года гэты паказчык павялічыўся ў 4,8 разу, з пачатку 2016-га — на 16,9%, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 сакавіка 2016 года склала 145 трлн. 502,7 млрд. рублёў, на 35,1% больш, чым на 1 сакавіка 2015 года, і на 7,9% — у параўнанні з пачаткам 2016 года.
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за год павялічылася на 44,1% і склала 11 трлн. 79,5 млрд. рублёў, з пачатку 2016 года — вырасла на 19,1%.
Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць вырасла за год на 30% і на 1 сакавіка 2016 года дасягнула 3 трлн. 903,6 млрд. рублёў. З пачатку 2016 года яна павялічылася на 12,9%.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла за год на 65% і склала 22 трлн. 126,7 млрд. рублёў, з пачатку 2016 года — павялічылася на 22,3%.
Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася за год на 51% і склала 6 трлн. 719,7 млрд. рублёў. З пачатку 2016 яна вырасла на 9,7%.
belapan.by