Сетку дзіцячых супермаркетаў «Буслiк» купіць польская кампанія
Польскі рытэйлер дзіцячага адзення CDRL S.A. збіраецца набыць 90% акцый беларускай гандлёва-прамысловай групы West Ost Union, якая валодае ў Беларусі сеткай крам «Буслiк». Такая інфармацыя размешчана на сайце Варшаўскай фондавай біржы.
Як стала вядома, агульны кошт акцый, якія будуць набыты польскім акцыянерным таварыствам, складае каля $6,39 млн.
Польскі рыэлтар прапануе здзейсьніць дамоўленасці з West Ost Union аб прынцыпах супрацоўніцтва пры вядзенні спраў. Таксама адзначана, што CDRL S.A. плануе фінансаваць здзелку з уласных сродкаў.
На тэрыторыі Беларусі гандлёвая сетка налічвае 47 супермаркетаў "Буслік", 17 з іх размешчаныя ў Мінску.
zviazda.by