«Саюз жабракоў»: Беларусь і Расія — горшыя эканомікі ў ЕАЭС

Па выніках 11 месяцаў 2022 года сумарны валавы ўнутраны прадукт Еўразійскага эканамічнага саюза знізіўся да аналагічнага перыяду папярэдняга года на 1,2%. Антыдрайверамі выступілі эканомікі «брацкіх народаў» (па сумяшчальніцтве краін-суагрэсараў, якія ўтвараюць так званую «саюзную дзяржаву») — Расіі і Беларусі.

org_rvhq602.jpg


За гэты час эканоміка Расіі ўпала на 1,6%, А Беларусі — на 4,7%, нагадывае тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Якія можна зрабіць папярэднія высновы? Запас трываласці, рост інвестыцый у ваенна-прамысловы комплекс і нядрэнная коштавая кан'юнктура на нафтагазавым рынку дазволіла расійскай эканоміцы, нават ва ўмовах нарастаючага санкцыйнага ціску мінімізаваць глыбіню падзення. Але паколькі большасці аналагічных падтрымліваючых механізмаў эканоміка Беларусі пазбаўленая, а пераарыентацыя экспарту на расійскі рынак, на які так спадзяваліся, не кампенсуе страту рынкаў ЕС і Украіны, спад беларускай эканомікі быў значна мацнейшы.

Іншыя партнёры па еўразійскай інтэграцыі, наадварот, істотна нарошчваюць эканамічны рост. Асабліва гэта прыкметна ў Арменіі, дзе рост ВУП ужо вымяраецца двухзначнымі лічбамі (+12,6%). Істотным рост апынуўся і ў Кыргызстане (+7,2%). Усё гэта значна вышэй таго росту, які чакаўся раней.

Прычына такога ўздыму відавочная — мы назіраем перацяканне чалавечага капіталу і высокакваліфікаванай працоўнай сілы з Расіі і Беларусі. Тут згулялі на руку выгады свабоднага перамяшчэння праз межы і іншыя міграцыйныя паслабленні агульнага рынку ЕАЭС. Эканоміка Казахстана прадэманстравала рост у 3% за студзень-лістапад 2022 года да аналагічнага перыяду мінулага года.

Варта чакаць, што страты расійскай і беларускай эканомік працягнуць пераўтварацца ў набыткі партнераў па ЕАЭС. Цяпер іх рынкі разглядаюцца не толькі як цікавыя самі па сабе, але і як вокны для аднаўлення эканамічных сувязяў з рынкамі трэціх краін.

Аднак па меры ўзмацнення жорсткасці другасных санкцый і чаканай сінхранізацыі мер у дачыненні да расійскай эканомікі на эканоміку Беларусі, нявызначанасці ў эканамічным жыцці рэгіёна значна дадасца.

У любым выпадку, наўрад ці «Саюзная дзяржава» будзе прывабнай для кагосьці з краін партнёраў па ЕАЭС, СНД альбо іншых падобных утварэнняў, як пра гэта ўвесь час кажа Лукашэнка. Ніхто не будзе далучацца да саюзу жабрацкіх краін.