Рост ВУП і даходаў: Лукашэнка зацвердзіў дакументы пра эканамічную палітыку
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў дакументы пра эканамічную палітыку ў Беларусі ў 2020 годзе, піша Еўрарадыё.
Ім падпісаныя два ўказы — пра параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, і пра асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі. Асноўнымі паказчыкамі эфектыўнасці працы ўрада на наступны год з'яўляюцца рост валавога ўнутранага прадукту — 102,8%, экспарту тавараў і паслуг — 103,6%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 102,4%. Інфляцыя мусіць складаць не больш за 5%.
Урад і Нацбанк атрымалі даручэнне кіраўніка дзяржавы аб зацвярджэнні дадатковых мер для росту айчыннай эканомікі.