Ніхто не хоча купляць «Гродна-Азот»
Яшчэ ў траўні першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка заяўляў, што цікавасць да «Гродна Азота» праявілі чатыры расійскія кампаніі — «Роснефть», «Еврохим», «Газпром» і адно ўральскае прадпрыемства.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага камітэту маёмасці, на продаж выстаўляўся пакет акцыяў, які належыць дзяржаве (25% плюс 1 акцыя), аднак конкурсны адбор інвестара не
адбыўся ў сувязі з адсутнасцю заяваў на ўдзел.
У траўні гэтага года першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка заяўляў журналістам, што цікавасць да «Гродна Азота» праявілі чатыры расійскія кампаніі —
«Роснефть», «ЕвроХим», «Газпром» і нейкае ўральскае прадпрыемства, назву якога Сямашка назваць не змог.
Абвясціўшы ў траўні конкурс па продажы акцыяў «Гродна Азота», беларускі бок выстаўляў для патэнцыйных інвестараў шэраг умоваў. У прыватнасці, за дзяржпакет акцыяў гарадзенскага
прадпрыемства інвестар павінен быў заплаціць 414 млн даляраў, а таксама ўнесці не менш за 440 млн даляраў ЗША шляхам набыцця дадаткова выпушчаных акцыяў ААТ.
Акрамя таго, інвестар павінен быў узяць на сябе сацыяльныя гарантыі і не дапусціць пагаршэння матэрыяльных умоў для працаўнікоў як самога «Гродна Азота», так і заснаваных ім
унітарных прадпрыемстваў.
На пачатку 2013 году Беларусь і Расія вызначылі пяць праектаў у прамысловай сферы, у рамках якіх планавалася стварыць сумесныя беларуска-расійскія прадпрыемствы. У іх лік уваходзіла і ААТ
«Гродна Азот».
У 2009–2011 гадах «Гродна Азот» узначальваў расіянін Ігар Жылін. Прызначэнне Жыліна на гэтую пасаду некаторыя экспэрты звязвалі з магчымай падрыхтоўкай прадпрыемства
да продажу.
У 2011 Жылін стаў старшынём прадпрыемства «Белнафтахім». 2 ліпеня 2014 году з'явілася паведамленне пра адхіленне яго ад пасады, а таксама пра арышт у сувязі з
перавышэннем паўнамоцтваў.
Тады экспэрты звязалі арышт Ігара Жыліна з тым, што Аляксандар Лукашэнка не хоча, каб гэты чалавек удзельнічаў у прыватызацыйных схемах.
svaboda.org