Мінюст зацвердзіў інструкцыю аб канфіскацыі крыптавалюты
З’явілася пастанова Мінюста, якім чынам канфіскоўваць у даўжнікоў крыптавалюту.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Міністэрства юстыцыі РБ ад 14 красавіка 2022 г. Дакумент уступае ў сілу з 17 траўня, паведамляе тэлеграм-канал "Эканоміка Беларусі".
Гэты дакумент вызначае працэс спагнання крыптавалютных актываў з даўжнікоў.
У ім гаворыцца, што перадача крыптавалюты на рэалізацыю робіцца праз аператара крыптаплатформы або праз абмен крыптавалютыт без ўстанаўлення яе кошту. Кошт рэалізаванай крыптавалюты будзе складаць фактычную суму грашовых сродкаў, залічаных на рахунак органа прымусовага выканання.
Адметна, што нерэалізаваная па выканаўчым дакуменце аб канфіскацыі маёмасці даўжніка, аб абарочванні маёмасці даўжніка ў даход дзяржавы іншым спосабам крыптавалюта даўжніку не вяртаецца.