Міністар ЖКГ прапанаваў паліць у кацельнях трэскамі і торфам замест газу
Міністр ЖКГ распавёў, што цяпер людзі кампенсуюць толькі 20% выдаткаў на цеплавую энергі, паведамляе «Радыё Свабода».
Сёлета плануюць мадэрнізаваць 800 кацельняў, 100 з іх хочуць перавесці на мясцовыя віды паліва. Трэскі і торф дапамогуць знізіць затраты на 20%.
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» расказаў, як дзяржава збіраецца эканоміць на цеплавой энергіі.
Паводле Церахава, цяпер людзі кампенсуюць толькі 20% выдаткаў на цеплавую энергію. Каб зрабіць яе больш таннай, трэба пераводзіць кацельні на трэскі і торф, з улікам новых тэхналогій гэта дазволіць эканоміць на паліве для кацельняў 20-30%, кажа міністр ЖКГ.
Ён падкрэсліў, што сёлета затраты дзяржавы на
«камуналку» збіраюцца знізіць на 5%. www.svaboda.org