Яскравы вынік 26-гадовага праўлення: Лукашэнка прапануе ацяпляць гарады дровамі

Лукашэнка прапануе пераводзіць ацяпленне вёсак, аграгарадкоў і гарадоў з прыроднага газу на дровы, адзначыўшы, што неабавязкова гнаць на экспарт усю нізкаякасную драўніну.

small_stove.jpg


«Нам самім трэба закрыць патрэбы, каб замясціць для ацяплення прыродны газ. Чаго мы палім імпартны рэсурс, а ў сябе пад нагамі гэты велізарны рэсурс. Таму ... нам на перспектыву трэба вызначыць, колькі вы будзеце нарыхтоўваць гэтых дроў, пелет і дранкі для ўнутраных патрэбаў», — запатрабаваў Лукашэнка, прымаючы з дакладам віцэ-прэм’ера Аляксандра Субоціна і міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу.

«Мы павінны ацяпляць дома, вёскі, аграгарадкі, гарады дровамі. У нас хапае гэтага аднаўляльнага рэсурсу. Такім чынам мы можам скараціць спажыванне прыроднага газу, за які мы плацім вялікія грошы», — заявіў ён, піша АФН.

Паводле яго слоў, каранёвы запас драўніны дасягнуў амаль 2 млрд куб. м. , а доля саспелых лясоў і перастойных дрэвастояў перавысіла 20% ад агульнага запасу.

Дрожжа далажыў, што сёння лясістасць Беларусі перавышае 40%, у той час як у пасляваенныя гады складала каля 21%. Шкада, што Дрожжа не параўнаў лясістасць Беларусі з 1913-м годам...