Як даражэлі паслугі і тавары ў снежні 2021-га паводле Нацбанка
У Беларусі ў снежні 2021 года гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 9,97%. Статыстыка за снежань мінулага года прыведзеная Нацбанкам у аглядзе інфляцыі, піша Myfin.by.
Адносна лістапада 2021 года спажывецкія цэны ў снежні выраслі на 0,9%. Базавая інфляцыя была 9,8%. Гэта некалькі ніжэй, чым у лістападзе (9,9%), а ў кастрычніку было 9,6%.
Прырост спажывецкіх цэн:
Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, па рэгуляваных цэнах і тарыфах адбыліся такія змены да адпаведнага месяцу папярэдняга года:
Запаволіўся ў снежні і рост сезонных цэн на плодаагароднінную прадукцыю:
Максімальныя і мінімальныя тэмпы прыросту свабодных цэн і тарыфаў у снежні 2021 года ў гадавым вымярэнні выглядаюць такім чынам:
У топ-5 тавараў і паслуг, на якія рэгуляваныя кошты ў снежні ў гадавым вымярэнні раслі хутчэй за ўсё, увайшлі:
- паслугі па ахове жылля,
- паліва,
- рытуальныя паслугі
- лекавыя прэпараты,
- тытунёвыя вырабы.
Агульная характарыстыка змены спажывецкіх цэн
Дынаміка спажывецкіх цэн да адпаведнага месяца папярэдняга года такая: