Белстат: у лютым заробкі беларусаў упалі

Паводле дадзеных Белстата, у студзені налічаная сярэдняя зарплата склала 977,6 рублёў. У папярэднім месяцы гэты паказчык быў на 4 рублі больш.

image609_2.jpg


Праўда, калі параўноўваць з лютым мінулага года, то невялікі рост сярэдняй зарплаты ўсё ж прысутнічае: за год заробкі беларусаў выраслі на 7,8% з улікам інфляцыі.

У цэлым жа сярэдні заробак у Беларусі пакуль далёкі ад абяцанай уладамі адзнакі «па пяцьсот» — напрыклад, у лютым зарплата ў доларавым эквіваленце склала крыху больш за 460 долараў, не кажучы ўжо пра медыянныя заробкі (якія атрымлівае большая частка насельніцтва), якія значна ніжэй сярэдняй зарплаты.

Gazetaby.com