Белстат паведаміў пра рост даходаў беларусаў

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-жніўні 2020 года выраслі на 5,2% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года. Але апытанні сведчаць пра адваротнае, паведамляе Thinktanks.by



koshel0_0.jpg

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,7%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 23,1%, даходы ад уласнасці і іншыя — 4,8%, паведамляе Белстат.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Аднак, паводле апытанняў BEROC і SATIO, 44,4% насельніцтва Беларусі адчулі зніжэнне сваіх даходаў у верасні. У чэрвені такіх было 49,7%. Падобныя паказчыкі былі ў красавіку і траўні. У верасні 36,7% насельніцтва чакаюць далейшае зніжэнне даходаў.

Thinktanks.by