«Белпошта» часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў ва ўсе краіны, акрамя Расіі і Кітая
У сувязі з абвешчанай пандэміяй каронавіруса ва ўсім свеце авіякампаніі, якія ажыццяўляюць перавозку пошты з Рэспублікі Беларусь, з-за ўзмацнення жорсткасці глабальных мер, накіраваных на стрымліванне распаўсюджвання каронавіруса і забеспячэнне бяспекі пасажыраў падчас палёту, пастаянна карэктуюць і скарачаюць авіярэйсы ў розныя краіны. На многіх напрамках поўнасцю закрыты авіяцыйныя зносіны.
У сувязі з прыпыненнем авіяперавозак РУП «Белпошта» часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў (адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак і адпраўленняў EMS) ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі.
Пералік краін будзе карэктавацца ў выпадку з'яўлення транспартных сродкаў, здольных ажыццяўляць у гэтыя краіны дастаўку.
Па паведамленнях назначаных аператараў шэрагу краін — членаў Сусветнага паштовага саюза, вынікае, што з-за каранціну, абвешчанага ў іх краінах, не хапае працоўнага персаналу, таму чакаюцца сур'ёзныя затрымкі ў дастаўцы ўваходных EMS адпраўленняў і невыкананне тэрмінаў дастаўкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі і пасылак.
Каб пазбегнуць кантакту з чалавекам, адпраўленні EMS і адпраўленні, для якіх звычайна патрабуецца подпіс адрасата, будуць дастаўляцца праз паштовыя або абаненцкія скрыні, паштаматы, без распіскі атрымальніка, а роспіс аб уручэнні будзе прастаўляцца паштальёнам з указаннем нумара пасведчання асобы атрымальніка.
«Белпошта» таксама праводзіць санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў аб'ектах паштовай сувязі, рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь:
— устаноўлены дазатары з антысептычнымі сродкамі і вадкім мылам для апрацоўкі рук на працоўных месцах для супрацоўнікаў і ў месцах агульнага карыстання;
— праводзіцца ўборка памяшканняў з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў;
— мінімізаваны блізкі кантакт з асобамі, у якіх маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі.
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, з улікам рэкамендацый СААЗ і зыходзячы з вопыту замежных краін, вынікае, што каронавірус валодае нізкай устойлівасцю ў навакольным асяроддзі (перыяд захавання вызначаецца ў межах некалькіх гадзін), таму верагоднасць заражэння ад міжнароднага паштовага адпраўлення немагчымая.
Разам з тым, усім карыстальнікам паштовымі паслугамі рэкамендуецца ў аб'ектах паштовай сувязі знаходзіцца па адным чалавеку ў кожнага аперацыйнага вакна і захоўваць дыстанцыю каля 1,5-2 метраў падчас чакання абслугоўвання.
Аддзяленні паштовай сувязі працуюць у звычайным рэжыме. Аб нармалізацыі сітуацыі «Белпошта» паведаміць дадаткова.
РУП «Белпошта» прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці!
Бывайце здаровы і беражыце сябе і сваіх блізкіх.
belpost.by