Адміністрацыя мінскага рынка ўдвая знізіла арэнду для ІП

Адміністрацыя ГЗЦ «Экспабел» знізіла арэнду на 50% тэрмінам тры месяцы з чэрвеня па жнівень. Да гэтага прадпрымальнікам, якія ў тым ліку выходзілі з пратэстам на вуліцу, адмаўлялі ў патрабаваннях.

ГЗЦ «Экспабел». Фота: citydog.by

ГЗЦ «Экспабел». Фота: citydog.by

Паведамленне ад адміністрацыі рынка атрымала адна з прадпрымальніц, яго апублікавала на сваім сайце арганізацыя «Перспектыва».

d61700a8_39e9_4305_8025_c79d01d4dba3_768x1024.jpeg


«Пасля барацьбы прадпрымальнікаў і падтрымкі "Перспектывы" адміністрацыя ГЗЦ "Экспабел" знізіла арэнду на 50% тэрмінам тры месяцы з чэрвеня па жнівень.
Годны прыклад, калі трэба слухаць арганізацыю і актыўна змагацца заўсёды і ўсюды. Гэта адзіны заклад выніку.
Нагадаем, што на працягу некалькіх месяцаў прадпрымальнікам адмаўлялі і не жадалі ісці насустрач», — зазначаецца на сайце арганізацыі.