7 справаў Алеся Юркойця, якія змянілі беларускі краявід

Сёння суд у Мінску пакараў 7 гадамі зняволення беларускага асветніка і работніка Ашмянскай мытні Алеся Юркойця. Тыя, хто чуў пра Алеся ўпершыню, пытаюцца, а чым ён такі вядомы?

929ed5f1_7d1f_4935_b153_9af1fc7cf948_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.jpg

Стварыў таварыства «Вільняр»

 На Астравеччыне гэта была адзіная нефармальная краязнаўчая суполка, якая вывучала і пашырала веды пра свой родны край. Назву можна чытаць як «жыхар гістарычнай Віленшчыны», а можна як спалучэнне скаротаў дзвюх назваў адной ракі — Віліі па-беларуску і Нярыс па-літоўску.

 

Алесь Юркойць. Здымак Дзяніса Раманюка

Алесь Юркойць. Здымак Дзяніса Раманюка

Адшукаў 20-ы пункт Дугі Струвэ

 Геадэзічная Дуга Струвэ пачынаецца каля нарвежскага мыса Норд-Кап і заканчваецца каля вёскі Старая Някрасаўка недалёка ад Дунаю. Яна праходзіць па тэрыторыі дзесяці краінаў, у тым ліку Беларусі. 34 з 258 трыангуляцыйных пунктаў, месцазнаходжанне якіх вядомае, уключаныя ў Спіс абʼектаў усясветнае спадчыны. На тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзіцца 31 пункт. У 2001 годзе Дзяржкамітэт зямельных рэсурсаў, геадэзіі і картаграфіі даручыў РУП «Белаэракасмагеадэзія» адшукаць і даследаваць пункты Дугі Струвэ на тэрыторыі Беларусі. Усяго такіх пунктаў знайшлі 19. Варнянскі краязнаўца Алесь Юркойць знайшоў дваццаты — самы паўночны ў краіне.

 Правёў пленэр скульптараў

 Аднойчы ўлетку Алесь Юркойць сабраў у Астраўцы скульптараў з Беларусі і замежжа, і яны на месцы заставілі горад арыгінальнымі кампазіцыямі, стварыўшы яшчэ адзін вобраз Астраўца.

 

Скульптура Аляксея Сарокіна «Час магнатаў», што стаіць у Астраўцы з часу пленэру

Скульптура Аляксея Сарокіна «Час магнатаў», што стаіць у Астраўцы з часу пленэру

Арганізаваў правоз праз мяжу каменя Васіля Быкава

 Валун, які быў падораны мэрыяй Хельсінкі як надмагільны помнік беларускаму пісьменніку, даехаў з Фінляндыі ў Вільню без праблем. Не праблемай было адшукаць грузавік, які даставіў бы камень на Усходнія могілкі ў Мінску да першай гадавіны смерці Быкава. Праблемы ўзніклі на мяжы. Камень вагою 3,5 тоны быў ацэнены мытняй па 5 еўра за кілаграм. А паколькі дзяржава ў гэтай справе ўдзелу не брала, давялося звяртацца па спрыянне да Алеся. У выніку ягонага шматхадовага плану помнік своечасова стаяў на магіле пісьменніка.

Паставіў помнік паўстанцам

Помнік пастаўлены ў вёсцы Слабодка да юбілею паўстання Каліноўскага. 

Помнік пастаўлены ў вёсцы Слабодка да юбілею паўстання Каліноўскага. 

Касінерскі фэст

 Арганізаваны Юркойцем усебеларускі фэст у гонар паўстанцаў Каліноўскага стаў апошняй кропляй, якая перапоўніла цярпенне мясцовага беларусафоба, начальніка КДБ, і ён уласнаручна арыштаваў Алеся.

 Стаў бацькам трох маленькіх дачок

 Галоўнае для іх цяпер — каб бацька хутчэй вярнуўся ў турмы, а для яго — каб дочкі ведалі, што іх бацька сумленны чалавек.

 

e256f82c_bb02_4f91_8b8f_d9eb0c78b0a3_w650_r0_s.jpg

 Алесь Юркойць (нар. 23 жніўня 1971 году) — вядомы ў Беларусі краязнавец і асветнік, папулярызатар беларускай культуры і мовы.

Жыў у вёсцы Варняны Астравецкага раёну. Каля 20 гадоў працаваў інспектарам на Ашмянскай мытні.

Усталёўваў памятныя камяні і шыльды беларускім паэтам (Казімеру Сваяку ў Вільні, Янку Быліну ў Клюшчанах), адкрыў музей братоў Стаповічаў у вёсцы Барані, арганізаваў міжнародныя пленэры жывапісцаў (2007) і скульптараў (2008), паэтычны слэм (2013), правёў мноства лекцыяў, прэзентацый кніг, вандровак і экскурсіяў.

 www.svaboda.org