ЗША і Украіна скаардынавалі пазіцыі перад перамовамі Байдэна і Пуціна

Украіна і ЗША скаардынаваліся пазіцыі па ключавых пытаннях перад перамовамі прэзідэнтаў ЗША і Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны. Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

zelenskij_1.jpg

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, Зяленскі паказаў на безальтэрнатыўнасць працэсу мірнага ўрэгулявання. Абмяркоўваліся крокі Украіны, у тым ліку будучыя. Прэзідэнт краіны праінфармаваў Блінкіна аб сітуацыі на межах. Была падкрэслена важнасць працягу скаардынаванага санкцыйнага ціску на РФ.

Бакі дамовіліся аб тэлефоннай размове Уладзіміра Зяленскага і Джозэфа Байдэна пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што Байдэн і Пуцін сёння вечарам правядуць перамовы па відэасувязі.

Паводле reform.by.