У Маскве мужчына адкрыў стральбу пасля просьбы надзець маску. Два чалавекі загнулі

Мужчына з пісталетам зайшоў у ШФЦ «Разанскі» і адкрыў стральбу.

1186058063847.3367_900x.jpeg

Праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які адкрыў страляніну. «Мужчына, масквіч 45 гадоў, затрыманы», — сказала крыніца.

Два чалавекі загінулі, тры атрымалі раненні падчас страляніны, паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Паводле яго дадзеных, стралка затрымалі. Мэр падкрэсліў, што лекары робяць усё магчымае для выратавання параненых.

Адна з пацярпелых — 10-гадовая дзяўчынка. Загінулыя — супрацоўніца МФЦ і наведвальнік.

Telegram-каналы паведамляюць, што страляў масквіч, яго завуць Сяргей Глазаў. Па некаторых дадзеных, прычынай канфлікту стала просьба надзець маску.

СК распачаў справу супраць падазраванага ў стральбе ў ШФЦ па артыкулах «Забойства двух і больш асоб» і «Незаконны абарот зброі».

Паводле «Эха Москвы».