Злучаныя Штаты здзейснілі ракетны ўдар па тэрыторыі Самалі
Войска ЗША ў нядзелю здзейсніла ракетны ўдар па тэрыторыі Самалі з мэтай знішчэння палявога камандзіра адной з груповак, падазраванага ў сувязях з міжнароднай тэрарыстычнай сеткай Аль-Каіда і самалійскай групоўкай Аш-Шабаб, перадае ў ноч на панядзелак агенцтва Рэйтар са спасылкай на крыніцы ў ВС ЗША.
Фота AFP 2013/ Liu Jin
Паводле іх дадзеных, удар быў нанесены ў паўднёвых раёнах Самалі. Падрабязнасцяў пра аперацыю, а таксама інфармацыі пра яе вынік не прыводзіцца.
Самалійская рэспубліка перастала існаваць як адзіная дзяржава ў 1991 годзе з падзеннем дыктатарскага рэжыму Сіада Барэ. У якасці адзінай законнай улады ў краіне міжнародная супольнасць прызнае федэральны ўрад, які кантралюе сталіцу Магадыша і шэраг навакольных раёнаў. Астатнія часткі Самалі знаходзяцца пад кантролем непрызнаных дзяржаўных утварэнняў ці з'яўляюцца самакіравальнымі тэрыторыямі.
У некаторых раёнах на поўдні і паўночным усходзе Самалі кіруюць мясцовыя кланы і радыкальныя ісламісцкія рухі, у тым ліку звязаныя з Аль-Каідай групоўка Аш-Шабаб.
Паводе РІА Навіны