Вочы жывёл у пакетах: амбасады Украіны працягваюць атрымліваць пагрозы

Амбасады і консульствы Украіны за мяжой працягваюць атрымліваць пагрозы — гэтым разам туды даслалі акрываўленыя пакункі з вачыма жывёл. Пра гэта паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Алег Нікаленка.

screenshot_5_737x415.jpg

Паводле яго слоў, у амабасады ў Венгрыі, Нідэрландах, Польшчы, Харватыі, Італіі, а таксама ў генеральныя консульствы ў Неапалі, Кракаве і Брно прыйшлі акрываўленыя пакункі, у якіх ляжалі вочы жывёл.

Самі пакеты былі прамочаны вадкасцю «характэрнага колеру і мелі адпаведны пах».

Таксама Нікаленка заявіў, што ўваход у дом амбасадара ў Ватыкане падвергнуўся вандалізму, у амбасаду ў Казахстане паступіла паведамленне аб мініраванні, якое не пацвердзілася, а амбасада ў ЗША атрымала ліст з ксеракопіяй крытычнага артыкула пра Украіну.Спікер МЗС адзначыў, што ўсе лісты і канверты былі накіраваны з тэрыторыі адной з краін Еўропы.
Па даручэнні міністра замежных спраў Дзмітрыя Кулебы ўсе ўкраінскія прадстаўніцтвы пераведзены ў рэжым узмоцненых мер бяспекі.
«Украінскія дыпламаты і ў далейшым паспяхова будуць працаваць над умацаваннем абараназдольнасці і забеспячэннем неабходным энергетычным абсталяваннем для праходжання зімы. Украіна ўзаемадзейнічае з праваахоўнікамі замежных краін для расследавання ўсіх выпадкаў пагроз, устанаўлення датычных асоб і прыцягнення іх да адказнасці», — напісаў Нікаленка.
30 лістапада ва ўкраінскім пасольстве ў Мадрыдзе прагрымеў выбух. Пацярпеў супрацоўнік, які адкрываў пасылку. Канверт быў адпраўлены на імя самога пасла. На ім не было зваротнага адрасу, і пасылка не была падобная на пошту, якую звычайна накіроўваюць дыпламатам, кажуць у пасольстве.
Увечары таго ж дня падобная пасылка з выбухоўкай прыйшла ў кампанію «Instalaza», якая вырабляе зброю.Раніцай 1 снежня аналагічныя пасылкі прыйшлі на авіябазу Тарэхон-дэ-Ардас і ў Мінабароны Іспаніі.