Візіт Пуціна ў Севастопаль пакрыты таямніцай
Да гэтага часу невядома, ці наведае прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін Севастопаль 9 мая. Таямніцу захоўваюць для СМІ як расійскія, так і мясцовыя органы ўлады.
У гарадской адміністрацыі Севастопаля карэспандэнту Укрінформ паведамілі, што пакуль нічога не ведаюць пра візіт Пуціна ў Севастопаль. “Мы пакуль нічога не ведаем, наведае ён парад у Севастопалі ці не”, — сказала супрацоўніца прэс-службы.
У той жа час, як стала вядома, у адміністрацыі горада праходзіць закрытая нарада, на якой абмяркоўваецца магчымая праграма візіту Пуціна ў Севастопаль. Як чакаецца, ён прыбудзе ў горад пасля прыёму парада Перамогі ў Маскве.
У праграме асноўных мерапрыемстваў у Севастопалі — традыцыйны парад і ваенна-марское свята. Яны прызначаныя на раніцу 9 мая, а авіяшоў над Севастопальскай бухтай, у якім, па розных ацэнках, прымуць удзел больш за 70 баявых самалётаў, у тым ліку найноўшых, запланавана на другую палову дня.
Мясцовыя апазіцыянеры праводзяць паралелі ў сувязі з тым, што Адольф Гітлер, пасля ўзяцця Крыма і Севастопаля, таксама асабіста прыязджаў паглядзець на атрыманы «трафей».