Верагоднае пахаванне яшчэ аднаго англійскага караля знайшлі пад аўтастаянкай
У 2012 годзе археолагі знайшлі пад паркоўкай у горадзе Лестэр парэштки караля Рычарда III, які загінуў у 1485 годзе. Цяпер жа падчас раскопак у Рэдынгу, магчыма, удалося выявіць пахаванне іншага караля — Генрыха I.
Генрых быў малодшым сынам Вільгельма Заваёўніка, таму яго рыхтавалі не да кіравання, а да духоўнай кар'еры. Але яго старэйшы брат Вільгельм II пасля 13 гадоў кіравання быў забіты на паляванні, а іншага брата — Роберта — Генрых разбіў у бітве і кінуў у вязьніцу. Таму ў 1100 году Генрых апынуўся на англійскім троне. З-за сваёй вучонасці ён атрымаў мянушку Боклерк ( «добра адукаваны»). У Англіі Генрых запомніўся тым, што знізіў цяжкія падаткі, уведзеныя бацькам і братам, а таксама замацаваў роўнасць саксаў і нармандцаў перад законам.
Пасля перамогі над Робертам Генрых стаў уладаром не толькі Англіі, але і герцагства Нармандскага, таму ён часта бываў на кантыненце, дзе вёў паспяховыя войны з Людовікам VI. У Францыі ён і памёр 2 снежня 1135 года, калі аб'еўся тушаных міногаў. Цела караля было дастаўлена ў Англію і пахавана ў заснаваным ім абацтве горада Рэдынг. У ходзе ліквідацыі каталіцкіх манастыроў у XVI стагоддзі абацтва было разбурана, а магіла Генрыха I страчана.
Цяпер археолагі прасканавалі пры дапамозе геарадара глебу ў тым месцы, дзе ў XII стагоддзі знаходзіўся галоўны алтар кляштарнага сабора. У наш час на гэтым месцы знаходзіцца аўтастаянка, якая належыць Рэдынгскай турме, той самай, якую праславіў Оскар Уайльд. Навукоўцы выявілі ў зямлі сярэднявечную магілу. Мяркуючы па яе размяшчэнню, яна можа апынуцца месцам пахавання Генрыха I. Цяпер міністэрства юстыцыі дало дазвол на пробныя раскопкі на тэрыторыі турэмнай аўтастаянкі.
Паводле Pro Science