Ва Украіне загінуў чарговы беларускі добраахвотнік. Яго асоба не раскрываецца
Паводле паведамлення прэс-службы палка "Каліноўскага", баец батальёну "Волат" загінуў учора падчас вызвалення ўкраінскага мястэчка ад акупантаў.

Асоба байца не раскрываецца па просьбах яго родных.
Гэта далёка не першы беларус, які гіне, баронячы ўкраінскую дзяржаўнасць у вайне з Расіяй. Загінулы ў сакавіку падчас баёў за горад Ірпень Зміцер Апанасовіч быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём "За баявыя заслугі". У гонар палеглага ў баях за Кіеў 31-гадовага беларуса Аляксея Скобліназвалі вуліцу ў Хмяльніцкім.
Месяц таму, 26 чэрвеня, пад Лісічанскам былі забітыя 6 жаўнераў, у тым ліку і камандзір батальёну "Волат" — Іван "Брэст". Падрабязнасці распавёў баец, які выжыў.На радзіме каліноўцам пагражаюць рэальныя тэрміны, а іх сваякі падвяргаюцца ціску і рэпрэсіям. Днямі з'явіліся падрабязнасці пераследу сваякоў Васіля Парфянкова, які таксама нядаўна загінуў ва Украіне.
