Ва Украіне прапануюць забараніць разводзіць і прадаваць сабак і катоў
Прычына — вайна.
Ва Украіне прапануюць забараніць разводзіць і прадаваць сабак і катоў.
Адпаведная петыцыя зарэгістраваная на сайце прэзідэнта Украіны. Такое абмежаванне хацелі б увесці на перыяд ваеннага становішча і на працягу 5 гадоў пасля заканчэння вайны.
Штраф за невыкананне прапануюць устанавіць на ўзроўні да 68 тысяч грыўняў. Гэта звязана з тым, што з пачаткам поўнамаштабнай вайны колькасць бяздомных жывёл у краіне рэзка ўзрасла.