Ва Украіне пасля набажэнстваў узрасла колькасць заражэнняў каронавірусам
Наведванне цэркваў у Вербніцу (12 красавіка) стала адной з прычын росту захворвання COVID-19 ва Украіне, паведаміў міністр аховы здароўя краіны Максім Сцяпанаў.
«Рост выяўленых захворванняў за папярэднія дні абумоўлены, у тым ліку, тым, што, на жаль, мала хто прытрымліваўся нашых рэкамендацый адносна таго, каб застацца дома на Вербніцу і не наведваць набажэнстваў», — сказаў ён на брыфінгу ў нядзелю.
Сцяпанаў адзначыў, што рост праяў захворвання «быў на 4-5 дзень пасля таго, як людзі інфіцыраваліся, мы адразу ўбачылі рост захворвання COVID-19».
У той жа час, Сцяпанаў адзначыў, што яшчэ адной прычынай росту выяўленых выпадкаў стала істотнае павелічэнне колькасці тэставанняў метадам ПЦР.
«За 10 дзён было каля 1000 ПЦР-тэставанняў, цяпер каля 5 тысяч. Таму мы выяўляем больш людзей з каронавірусам», — сказаў ён.
Сцяпанаў паведаміў, што за мінулыя суткі, 18 красавіка, было праведзена 4695 ПЦР-тэстаў, выяўлена 343 выпадкі COVID-19 захворвання, у тым ліку 26 дзяцей і 53 медработніка. Былі шпіталізаваны 97 чалавек, зафіксаваныя 8 смяротных выпадкаў, 72 ачунялі, у тым ліку адно дзіця і 12 медработнікаў.
interfax.by