У Львове і Цярнопалі абвясцілі ўсеагульную мабілізацыю на Кіеў
У Львове і Цярнопалі сёння абвясцілі ўсеагульную мабілізацыю. Увечары з абодвух гарадоў адправяць аўтакалоны і аўтобусы з людзьмі, якія павінны ўзмацніць самаабарону ў Кіеве.
Запіс добраахвотнікаў пачаўся і гэта звязана з падзеямі ў цэнтры Кіева, дзе працягваюцца сутыкненні паміж майданаўцам і сілавікамі.
Штаб нацыянальнага супраціву Цярнопаля просіць добраахвотнікаў браць з сабой цёплыя рэчы і сродкі абароны. У Львове і Цярнопалі людзі збіраюцца на Майдане, дзе могуць пачуць аб апошніх падзеях і
паслухаць актывістаў.
Лідэр ВА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў усіх мужчын неадкладна ехаць у Кіеў.
radiosvoboda.org