У гадавіну 11 верасня амерыканцы ўспомняць ахвяраў тэракту

У ЗША ў сераду ў 12-ы раз ўспамінаюць ахвяр тэракту 11 верасня 2001 г., калі тэрарысты-смяротнікі накіравалі захопленыя самалёты ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку і Пентагон.



wtclight.jpg

У нацыянальным мемарыяле ахвяр гэтай трагедыі збяруцца сваякі загінуўшых, ратавальнікі і іншыя людзі, якія маюць дачыненне да выратавання пацярпелых. На цырымоніі не будзе выступаў палітыкаў — у гэты час будуць прамаўляцца толькі імёны загінуўшых. Усяго амерыканскім уладам удалося ўстанавіць 2,75 тысячы імёнаў з больш чым 3 тысяч ахвяр тэракту.
Увечары на месцы, дзе стаялі вежы-блізняты, падымуцца два прамяня святла, якія сімвалізуюць разбураныя будынкі. Іх будзе відаць за 50 кіламетраў ад Манхэтэна. На досвітку яны знікнуць.
polit.ru