У Расіі за тыдзень эвакуявалі 400 тысяч чалавек
Пасля ананімных званкоў аб нібы закладзеных бомбах у Расіі за тыдзень эвакуявалі каля 400 тысяч людзей.
Пра гэта са спасылкай на неназваную крыніцу ў сілавых структурах паведамляе ТАСС.
Усяго, паводле дадзеных агенцтва, эвакуявалі больш за тысячу будынкаў у 80 гарадах. Ні адно паведамленне пра пагрозу выбуху не пацвердзіўся.
Хваля эвакуацыі пасля ананімных званкоў пачалася 11 верасня. У дзясятках расійскіх гарадоў эвакуявалі школы, універсітэты, адміністрацыйныя будынкі, гасцініцы, аэрапорты, вакзалы і гандлёвыя цэнтры.
Пасля эвакуацыі ў рэгіёнах распачалі справы аб ілжывым паведамленні пра пагрозу. Паводле дадзеных РБК, такое ж расследаванне вядзе ФСБ. Выданне паведамляла, што следчыя адсачылі ананімныя званкі праз IP-тэлефоны да Бруселя. Паводле папярэдняй версіі, злачынцы хацелі зарабіць у абмен на спыненне званкоў.Кіраўнік МНС Уладзімір Пучкоў запэўніў, што эвакуацыі праводзяцца не ў рамках вучэнняў.
Паводле meduza.io