У Польшчы адкрылі першую аўтастраду для ровараў

На «Веластрадзе» ўведзенае абмежаванне хуткасці: па ёй можна рухацца з максімальнай хуткасцю 50 км/г.

План веластрады

План веластрады


У 100-тысячным горадзе Явожна, які размешчаны ў Сілезіі ў паўднёвай Польшчы, адкрылі першую ў краіне аўтастраду выключна для ровараў. Падобныя вырашэнні існуюць у Даніі, Нямеччыне, Галандыі ды іншых еўрапейскіх краінах.
Працягласць трасы, якую назвалі «Веластрадай», складае 10 км, шырыня — 5 м. У кожным з напрамкаў — дзве паласы руху. Уздоўж дарогі для ровараў пракладзены тратуар для пешаходаў шырынёю ў 2 м.
Роварная аўтастрада пракладзеная такім чынам, што не перасякаецца з аўтамабільнымі дарогамі. Для аўтамабіляў існуе поўная забарона для руху па веласіпеднай дарозе.
На «Веластрадзе» ўведзенае абмежаванне хуткасці: па ёй можна рухацца з максімальнай хуткасцю 50 км/г. Паліцыя заявіла, што будзе праводзіць рэйды на аўтастрадзе для ровараў, правяраючы, у прыватнасці, тэхнічны стан транспартнага сродку і цвярозасць веласіпедыстаў. Пры гэтым праваахоўнікі падкрэслілі, што на «Веластрадзе» не плануецца ўстаноўка фотарадараў.
Паводле беларускай службы «Польскага радыё»