У Літве ў сувязі з Астравецкай АЭС усталююць сірэны
Дэпартамент пажарнай бяспекі і выратавання Літвы мае намер усталяваць на паўднёвым усходзе Літвы папераджальныя сірэны, якія б інфармавалі насельніцтва аб магчымай небяспецы ў выпадку інцыдэнтаў на Астравецкай АЭС у Беларусі, паведамляе партал Delfi.

Сірэны збіраюцца ўсталяваць у Вільні і Віленскім раёне, Шырвінцкім і Шальчынінскім раёнах — усяго ў 150 месцах, якія знаходзяцца ў радыюсе 50 кіламетраў ад Беларускай АЭС.
Усталяванне сірэнаў уключана ў план дзеянняў праграмы ўраду. Намеснік дырэктара Дэпартамэнту пажарнай бяспекі і выратавання Літвы Юрыс Таргонскас сцвярджае, што сірэны абыдуцца ў суму да трох мільёнаў эўра.
Паводле svaboda.org