У Кітаі арганізавалі «марш ганьбы» для парушальнікаў кавідных абмежаванняў

Паліцыя кітайскага горада Цзісі арганізавала марш меркаваных парушальнікаў каронавірусных правілаў, паведамляе выданне «Daily Mail».

"Марш ганьбы". Скрыншот з відэа

"Марш ганьбы". Скрыншот з відэа


Акцыя прайшла ў суправаджэнні спецназа. На апублікаваных кадрах відаць, што ўдзельнікаў парада трымаюць за рукі. На іх былі маскі і ахоўныя касцюмы. На шыі кожнага вісеў плакат з імем і фотаздымкам.
Публічнае асуджэнне для падазраваных у Кітаі забаранілі ў 2010 годзе, але цяпер вярнулі, паколькі чыноўнікі спрабуюць рэалізаваць нацыянальную стратэгію нулявога захворвання.