У Кіеве прэзентавалі марку, прысвечаную расійскаму ваеннаму караблю
За маркай адразу ўтварылася вялікая чарга.
Сёння ў Кіеве на Галоўпаштамт выстраілася вялікая чарга.
Пачалі прадаваць новую паштовую марку, на якой украінскі вайсковец Раман Грыбаў адпраўляе расійскі вайсковы карабель у ягонае апошняе плаванне.
Крэйсер «Масква», акурат той карабель, які выяўлены на марцы, учора быў знішчаны ўкраінскімі ракетамі і патануў. Для і без таго патэнцыйна папулярнай маркі гэта дадатковая рэклама. Некаторыя беларусы загаддзя паведамлялі пра пагашэнне маркі.