У Казахстане сотні людзей выйшлі на мітынгі супраць будаўніцтва ў краіне новых кітайскіх заводаў
У суботу, 27 сакавіка, у Казахстане прайшлі мітынгі супраць кітайскай экспансіі ў краіне.

Пратэстоўцы незадаволеныя тым, што ўлады прадаюць землі і актывы Пекіну і не дапамагаюць развівацца мясцоваму бізнэсу. Выйсці на акцыю пратэсту ўсе апошнія дні заклікалі лідар руху "Дэмакратычная партыя Казахстана" Жанбалат Мамай і беглы апазіцыянер Мухтар Аблязаўв.
У Алматы на акцыю сабраліся каля 300 чалавек. Многія трымалі ў руках плакаты з антыкітайскамі лозунгамі. Мітынгоўцы выступалі супраць будаўніцтва ў Казахстане 56 заводаў Кітаем, патрабавалі не прадаваць землі замежнікам, а таксама спыніць прыгнёт этнічных казахаў у Сіньцзяне. Кожны жадаючы мог падняцца на імправізаваную трыбуну і сказаць прамову. Дэманстрацыя доўжылася каля трох гадзін.
Акцыя была ўзгодненая з уладамі, нягледзячы на гэта, некаторых актывістаў затрымлівалі па дарозе да плошчы. Каля 10 чалавек пагрузілі ў аўтазакі і павезлі ў аддзяленне паліцыі. Тэрыторыю, дзе праходзіла акцыя пратэсту, загадзя ачапілі, людзей прапускалі толькі пасля вымярэння тэмпературы, інтэрнэт тут быў не даступны нават праз VPN.
currenttime.tv