У Японіі заявілі пра самаліквідацыю дэльта-штама каронавіруса
У Японіі рэзка знізілася захворванне на каронавірус, паведамляе «Радыё Свабода».
Паводле прафесара Нацыянальнага інстытута генетыкі Ітура Інуэ, гэта адбылося дзякуючы таму, што штам дэльта самаліквідаваўся.
Інуэ адзначыў, што дэльта-штам у Японіі быў вельмі распаўсюджаны і не дапускаў іншых штамаў.
«Але па меры таго, як мутацыі назапашваліся, ён у рэшце рэшт зламаўся і больш не змог капіраваць сябе», — патлумачыў навуковец.
Паводле Інуэ, дэльта-штам назапасіў зашмат мутацый у бялку, які адказвае за абарону РНК ад разбурэння, і запусціў механізм натуральнага самазнішчэння.
У Японіі на працягу трох месяцаў фіксавалі каля 26 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам за дзень, у цяперашні час — не больш за 200.