У Брусэлі пратэставалі голыя веласіпедысты

Удзельнікі акцыі выказалі пратэст супраць забруджвання навакольнага асяроддзя і адсутнасці бяспекі ў Брусэлі для веласіпедыстаў.

Пратэст голых веласіпедыстаў у Брусэлі

Пратэст голых веласіпедыстаў у Брусэлі


У сталіцы Бельгіі Брусэлі веласіпедысты правялі акцыю пратэсту пад лозунгам "Праезд без рухавікоў і без ілжывай сціпласці". Каля 300 аголеных мужчын і жанчын праехалі праз "Еўрапейскі квартал" і перасеклі гістарычны цэнтр горада, паведамляе The Bulletin.
Такім чынам удзельнікі акцыі выказалі пратэст супраць забруджвання навакольнага асяроддзя і адсутнасці бяспекі ў Брусэлі для веласіпедыстаў. І тое, і іншае яны звязваюць з празмернай еолькасцю аўтамашын у сталіцы Бельгіі.


Яшчэ адзін аспект іх акцыі — "дыктат моды і рэкламы".
Паводле korrespondent.net
Фота ЕРА