У Азербайджане абвешчана ваеннае становішча
Улады Азербайджана з 28 верасня ўводзяць на ўсёй тэрыторыі краіны ваеннае становішча. Указ аб гэтым падпісаў у нядзелю прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, паведаміў журналістам на брыфінгу памочнік прэзідэнта Хікмет Гаджыеў.
"З 00:00 28 верасня абвясціць ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі Азербайджана", — зачытаў дакумент Гаджыеў.
Адначасова ўводзіцца каменданцкая гадзіна ў шэрагу гарадоў і раёнаў краіны, у тым ліку ў Баку. Яна будзе дзейнічаць з 21:00 да 06:00.
Сярод гарадоў і раёнаў, дзе ў перыяд ваеннага становішча ўводзіцца каменданцкая гадзіна, таксама тыя, большасць з якіх размешчаныя паблізу рэгіёну баявых дзеянняў і на мяжы з Арменіяй.
На час дзеяння каменданцкай гадзіны грамадзянам забараняецца знаходзіцца на вуліцах і ў іншых грамадскіх месцах без спецыяльнага дазволу і дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. Акрамя таго, уводзіцца спецыяльны рэжым уезду-выезду і абмежаванні на рух транспартных сродкаў.
Указ прэзідэнта зацвердзіў ў нядзелю парламент Азербайджана.
tass.ru