Туск: Верасень 1939-га не павінен паўтарыцца ва Украіне
Пра гэта прэм'ер Польшчы заявіў падчас памятных мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.
«Сёння мы глядзім на трагедыю украінцаў … і разумеем, што верасень 1939 не павінен паўтарыцца», — сказаў Дональд Туск.
«Пакуль яшчэ ёсць час, каб спыніць у Еўропе і свеце тых, для каго гвалт, сіла і агрэсія зноў становяцца арсеналам палітычнай барацьбы», — заявіў польскі
прэм'ер-міністр.
Варта адзначыць, што напярэдадні Дональд Туск стаў кіраўніком Еўрарады, змяніўшы на гэтай пасадзе бельгійца Германа ван Рампея.
tvrain.ru