Сутыкненне цягнікоў у Швейцарыі: дзясяткі пацярпелых

Некалькі вагонаў сышлі з рэек і перакуліліся ў выніку сутыкнення двух цягнікоў у Швейцарыі, паведамляюць прадстаўнікі Швейцарскіх федэральных чыгунак і мясцовая паліцыя.



150220082427_rafz_624x351_afp.jpg

Аварыя адбылася каля 06:45 раніцы па мясцовым часе ў камуне Рафц ў 30 км на поўнач ад Цюрыха. Паводле інфармацыі агенцтва Рэйтэр, пацярпелі як мінімум 49 чалавек.

Паводле папярэдніх дадзеных, адбылося сутыкненне прыгараднага цягніка, які выязджаў з Рафца ў Шафхаузен, з хуткасным, які накіроўваўся з Цюрыха.

Цяпер рух на лініі ускладнены, кіраўніцтва швейцарскіх чыгунак ужо пусціла дадатковыя рэйсавыя аўтобусы, а таксама перанакіравала некаторыя цягнікі.

На месцы аварыі працуюць ратавальнікі. Улады таксама прынялі рашэнне мабілізаваць медыцынскія брыгады з усяго рэгіёну.

Паводле www.bbc.co.uk