Сутычкі ў Гамбургу (ФОТАРЭПАРТАЖ)

За два дні сутыкненняў паліцыі і антыглабалістаў у Гамбургу затрыманыя 83 пратэстоўцы, амаль 200 супрацоўнікаў правапарадку пацярпелі. 

Пратэсты ў Гамбергу напярэдадні саміту G20

Пратэсты ў Гамбергу напярэдадні саміту G20


«Колькасць затрыманняў на дадзены момант складае 83, колькасьць арыштаў — 19», — гаворыцца ў заяве паліцыі. Таксама паліцыя паведамляе, што за два дні пацярпелі 196 паліцыянтаў.
Па папярэдніх ацэнках у пратэстах удзельнічла каля 1,5 тысячы чалавек. Супраць іх на вуліцы было выведзена каля 15 тысяч паліцыянтаў.
Удзельнікі беспарадкаў падпальвалі машыны і блакавалі вуліцы, узводзілі барыкады, грамілі вітрыны банкаў ды кідаліся ў прадстаўнікоў паліцыі тратуарнай пліткай, бутэлькамі з запальнай сумессю ды петардамі. 

Фота Reuters
7 і 8 ліпеня ў нямецкім Гамбургу праходзіць саміт G20. Арганізаваныя групы пратэстоўцаў спрабуюць трапіць да будынку міжнароднага гандлёвага цэнтру, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў вялікай дваццаткі.
Паводле Радыё Свабода