Споўнілася сто год рэвалюцыі
Хаця традыцыйна лічыцца, што першая, так званая «лютаўская» рэвалюцыя ў Расіі пачалася ў сакавіку 2017-га, калі была зрынута манархія, ёсць іншая версія.
Яе прыхільнікі сцвярджаюць, што рэвалюцыйны працэс пачаўся роўна сто год таму — у ноч на 30 снежня (на 17 снежня па старым стылі). У гэтую ноч група манархістаў-арыстакратаў з санкцыі брытанскага пасольства забіла святара Рыгора Распуціна, які быў блізкі да царскай сям’і.
На думку часткі эліты, Распуцін за кошт асабістага ўплыву на царыцу таксама маніпуляваў імператарам і ў тым ліку схіляў яго да сепаратнага міру з немцамі.
Вынікі забойства сібірскага прайдзісвета аказаліся проста трагічнымі для імперыі. Па-першае, Раcпуцін, які паходзіў з сібірскіх сялян, так ці інакш сімвалізаваў блізкасць цара да народу. Па-другое, для дэманізацыі Распуціна яго крытыкі распаўсюджвалі плёткі пра яго раман з імператрыцай, што садзейнічала дэсакралізацыі інстытуту манархіі.
У выніку праз пару месяцаў глеба для рэвалюцыі была створаная, і дынастыя Раманавых, якая існавала 300 год, знікла за пару дзён.
Застаецца агучыць малавядомы факт: ёсць інфармацыя, што бацька Распуціна паходзіў з Гарадзеншчыны, адкуль з’ехаў у рамках рэформаў Сталыпіна, які раздаваў сялянам землі ў Сібіру. У гэтым плане Рыгора Распуціна можна лічыць этнічным беларусам.
Паводле расійскай прэсы