Сёння Літва святкуе Дзень аднаўлення дзяржавы

У панядзелак, 16 лютага, Літва ўрачыстымі мерапрыемствамі, канцэртамі, выставамі і традыцыйнымі вогнішчамі адзначае Дзень аднаўлення дзяржавы.



simboliniai_lauzai_vasario_16_osios_dienos_minejimo_proga_64038228.jpg

«Дзень нараджэння дзяржавы — свята ўсёй Літвы. Традыцыйныя мерапрыемствы 16 лютага і арыгінальныя грамадзянскія ініцыятывы выказваюць нашу падзяку людзям, якія адважыліся зацвердзіць нашу свабоду і аднавіць дзяржава. Хай свабода звініць і згуртуе літоўцаў ва ўсім свеце», — сказала ў віншавальнай прамове прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ.

Прэзідэнт раніцай на могілках Роса ўшанавала памяць сігнатараў Акту незалежнасці 16 лютага, а пазней у прэзідэнцкай адміністрацыі ўручыла дзяржаўныя ўзнагароды.

Апоўдні прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у цырымоніі ўзняцця сцягоў краін Балтыі на плошчы Даўканта.

Пасля цырымоніі ў Кафедральным саборы пройдзе імша.

Прэм'ер Альгірдас Буткявічус у сваім віншаванні піша, што Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы — 16 лютага — сведчыць аб смеласці сігнатараў, нагадвае пра рашэнне народа быць свабодным і самастойным.

«Адзначаючы Дзень аднаўлення дзяржавы, давайце ўспомнім запаветы сігнатараў. Будзем заўсёды верныя ідэі свабоды і гатовыя яе абараніць. Давайце збірацца не толькі для таго, каб прамаўляць урачыстыя прамовы. Давайце разам штодня працаваць для ўмацавання дзяржавы, радзімы, праслаўлення нашай краіны ва ўсім свеце. Тады, я ўпэўнены, ніякія парывы глабалізацыі ніколі не разбураць моцны падмурак нашага набытку, ніякія геапалітычныя непагадзі не зацямніла святло нашай свабоды », — сказаў ён.

Спікер Сейма Ларэта Граўжынене сказала, што 16 лютага — сведчанне сілы, годнасці і ўпэўненасці ў сабе літоўскага народа.

«Амаль сто гадоў таму літоўскі народ смела дэклараваў сваё права быць свабоднай, суверэннай дзяржавай. Мы ганарымся тымі, хто заклаў падмурак нашай дзяржавы, і з вялікай адказнасцю працягваем іх справы. Пераняўшы ад сваіх продкаў мудрасць і духоўную сілу, мы сёння, з'яднаўшыся, адчуваючы моцнае плячо адзін аднаго, гатовыя берагчы нашу свабоду і ісці па шляху дэмакратыі і прагрэсу. Гэта шлях поспеху і дабрабыту», — сказала яна.

Паводле delfi.lt