Сенат ЗША прыняў законапраект, які вызначае Украіну як саюзніка па-за межамі НАТА
Сенат ЗША прыняў законапраект The Ukraine Freedom Support Act of 2014 (S.2828).
Аўтарам дакумента з'яўляецца сенатар Роберт Менендес.
«Акт падтрымкі свабоды ва Украіне» Сенат падтрымаў аднагалосна.
Законапраект вызначае Украіну як ваеннага саюзніка па-за межамі НАТА, памяншае залежнасць Украіны ад расійскага газу і аказвае дапамогу ўкраінскай арміі і бежанцам.
Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца ўвядзенне новых санкцый супраць РФ.
«Каб стаць законам, свой варыянт дакумента яшчэ мае прыняць Палата прадстаўнікоў. Гэта павінна
адбыцца яшчэ гэтым складам Палаты, праца якой, згодна з графікам, заканчваецца заўтра. Заканадаўцы папярэдне заяўлялі, што праца Кангрэсу можа быць працягнутая да выхадных», — удакладняе журналістка Міраслава Гангадзэ.
pravda.com.ua