Рымлян абавязалі клапаціцца пра птушак
Мэр Рыма Вірджынія Раджы падпісала ўказ аб забароне разбураць на фасадах будынкаў гнёзды ластавак, стрыжоў, наогул усіх птушак сямейства ластаўкіных з-за таго, што іх папуляцыя ў краіне знаходзіцца пад пагрозай.
Выданне «іль Джорнале» называе гэтую ідэю дзівацкай і нагадвае, што зусім нядаўна рымская мэрыя прапанавала выкарыстоўваць для «пакосу» травы ў гістарычных парках ... авечак, паколькі, нібыта, гарадскія службы з гэтым не спраўляюцца.
Акрамя таго, піша выданне, рымляне павінны будуць гарантаваць ахову птушыных гнёздаў, у тым ліку, восенню і зімой, а таксама пры правядзенні работ выкарыстоўваць «грубую тынкоўку», каб палегчыць птушкам будаўніцтва гнёздаў. Пры гэтым ліпкія стужкі для лоўлі мух і камароў трэба атачаць металічнай сеткай, каб у іх не траплялі ластаўкі, якія ядуць гэтых насякомых. Лесвіцы і шафы трэба будзе размяшчаць як мінімум у двух метрах ад гнёздаў.