Рэкордная смяротнасць ад COVID? Прэзідэнт сказаў «не ныць»!
У Бразіліі на гэтым тыдні фіксуюць рэкорды па смяротнасці ад COVID-19, але прэзідэнт лічыць, што «хопіць мітусіцца і ныць». Болсанару заклікаў бразільцаў «не сядзець па хатах» з-за каронавіруса.
Прэзідэнт Бразіліі Жаір Болсанару заклікаў бразільцаў «не ныць» на фоне рэкорднай смяротнасці ад каронавіруса, паведамляе korrespondent.net.
У прыватнасці, на гэтым тыдні смяротнасць ад COVID-19 ў Бразіліі дасягнула рэкордных паказчыкаў. У сераду памерлі 1910 чалавек — найбольшая колькасць за ўвесь час пандэміі. У чацвер колькасць памерлых знізілася да 1699, але ў краіне выявілі звыш 75 тысяч новых выпадкаў заражэння вірусам.
Пры гэтым Болсанару заклікаў бразільцаў «не ныць».
«Хопіць мітусіцца і ныць. Колькі можа працягвацца гэтае ныццё? Як доўга вы збіраецеся сядзець па хатах і ўсё закрываць? Ніхто больш не можа гэтага выносіць. Нам шкада загінулых, але трэба штосьці з гэтым рабіць», — сказаў Болсанару.
Нагадаем, што раней суд абавязаў прэзідэнта Бразіліі насіць маску. Жаір Болсанару павінен будзе насіць ахоўны сродак падчас удзелу ў публічных мерапрыемствах.