Расія ўвяла санкцыі супраць Украіны і Турцыі, Украіна ўвяла контрсанкцыі ў адказ

Расія з 1 студзеня афіцыйна ўводзіць харчовае эмбарга ў дачыненні да Украіны, а таксама забарону на ўвоз прадуктаў з Турцыі.



embarho_eda.jpg

Пастанова забараняе пастаўкі мяса птушкі, таматаў, рэпчатай цыбулі, каляровай капусты, агуркоў, апельсінаў і іншых прадуктаў з Турцыі, перадае ВВС.

У дачыненні да Укріаны Расія прыпыніла дзеянне дагавора СНД аб зоне свабоднага гандлю.

Урад Украіны ўвёў контрсанкцыі супраць Расіі. «На кожнае расійскае дзеянне Украіна будзе прымаць контрдзеянні і контрмеры, — сказаў прэм’ер-міністр Арсень Яцанюк, адкрываючы перадкаляднае пасяджэнне ўрада ў сераду, 30 снежня. — Сёння Кабінет міністраў прыме дзве пастановы аб контрдействиях супраць незаконных дзеянняў РФ».

«Першая пастанова — аб забароне ўвозу на мытную тэрыторыю Украіны тавараў паходжаннем з Расійскай Федэрацыі, і другая пастанова — аб стаўках ўвазной пошліны на тавары паходжаннем з Расіі», — дадаў ён, перадае Reuters.

Расія ірве сувязі з суседняй краінай пасля рэвалюцыі ў Кіеве і анэксіі Крыма, і яшчэ мацней абмяжуе гандаль з новага года, паколькі Украіна ўступае ў зону свабоднага гандлю з Еўрасаюзам. Кіеў ацэньвае шкоду ад маючай адбыцца гандлёвай вайны з Масквой у $600 млн, або прыкладна 0,6% знешнегандлёвага абароту. За тры гады гандаль з Расіяй скараціўся ў тры разы, і доля ўсходняга суседа не перавышае 13%, тады як на Еўрасаюз — асноўнага партнёра — прыходзіцца 33%.