Расія. Арганізатара трактарнага маршу арыштавалі за экстрэмізм
Арганізатара "трактарнага маршу" краснадарскіх фермераў Аляксея Волчанка затрымалі па падазрэнні ў экстрэмізме, паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" актывістка Алена Філіпава.

21 жніўня ўдзельнікі "трактарнага маршу" накіраваліся ў Маскву, каб паскардзіцца прэзідэнту Расіі на карупцыю і рэйдарскі захоп зямлі ў Краснадарскім краі.
Паводле слоў Алены Філіпаваў, 25 жніўня паліцыянты забралі Волчанка з дому і павезлі ў горад Крапоткін.
Таксама Філіпава напісала, што сем'і ўсіх фермераў, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту, рэгулярна наведваюць супрацоўнікі паліцыі і аказваюць на іх ціск.
Напярэдадні суд горада Аксай Растоўскай вобласці прысудзіў трох затрыманых удзельнікаў акцыі да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак. Яшчэ 9 кубанскіх фермераў былі аштрафаваныя на сумы ад 10 да 30 тысяч рублёў, паведамляе руская служба "Радыё Свабода"
Нагадаем, 21 жніўня фермеры з Краснадарскага краю адправіліся на трактарах у Маскву, каб сустрэцца з прадстаўнікамі федэральных уладаў. Удзельнікі акцыі хацелі распавесці чыноўнікам пра карупцыю, масавыя выпадкі падману сялян і рэйдэрскія захопы ў рэгіёне23 жніўня ў Растоўскай вобласці фермераў затрымала паліцыя.