Расія адмовілася ад удзелу ў трыбунале па затрыманых украінскіх мараках

Міжнародны Трыбунале па марскім праве ў Гаазе правядзе слуханні Украіны супраць Расіі 10–11 траўня.

Украіна дамагаецца вызвалення маракоў, затрыманых у Керчанскім праліве, праз Міжнародны Трыбунал. 

Украіна дамагаецца вызвалення маракоў, затрыманых у Керчанскім праліве, праз Міжнародны Трыбунал. 

Расія не будзе ўдзельнічаць у слуханнях па справе аб імунітэце ўкраінскіх ваенных караблёў і чальцоў іх экіпажаў у Міжнародным Трыбунале па марскім праве, які прызначаны на 10-11 траўня. Пра гэта ў пятніцу, 3 мая, паведаміла намеснік міністра замежных спраў Украіны Лана Зеркаль у Facebook.

"Паслядоўная адмова Расіі ўдзельнічаць у слуханнях не змяншае легітымнасці справы аб вызваленні нашых маракоў, і слуханні адбудуцца як запланавана — 10 траўня 2019 года ў Гамбургу", — напісала Лана Зеркаль.

Яна дадала, што аргументы бакоў — пісьмовыя дакументы і расшыфроўка выступаў — будуць даступныя ўжо падчас слуханняў. Рашэнне Трыбунала будзе прынятае да канца траўня.

"І нават калі Расія… будзе для сваіх спажыўцоў інфармацыі падаваць рашэнне аб вызваленні ўкраінскіх маракоў як вялікую паслугу новаабранаму прэзідэнту Украіны, увесь цывілізаваны свет будзе разумець, што на самай справе гэта ніякая не ласка, а выкананне рашэння Трыбунала. Мы не просім пра паслугу, мы патрабуем неадкладнага вызвалення нашых маракоў, як гэта прадугледжвае Канвенцыя ААН па марскім праве", — адзначыла Лана Зеркаль.

Яшчэ 23 красавіка ў Гаазе адбыліся кансультацыі наконт вызвалення ўкраінскіх маракоў і караблёў, захопленых у Керчанскім праліве. Па выніках сустрэчы ў МЗС Украіны заявілі, што расійскі бок кардынальна змяніў тон размовы на сустрэчы. 

Паводле korrespondent.net