Правячая партыя перамагае на парламенцкіх выбарах у Польшчы

У Польшчы прайшлі парламенцкія выбары. Пасля апрацоўкі амаль 72% бюлетэняў перамагае правячая кансерватыўная партыя "Права і справядлівасць", паведамлея «Еўрарадыё».

z25305965aa.jpg


"Права і справядлівасць" (PiS) набірае 45,81%. Апазіцыйная "Грамадзянская кааліцыя" мае 25,46%, "Левыя" — 11,9%, Польская сялянская партыя і Кукіз — 8,96%. У Сейм праходзіць і "Канфедэрацыя" лібертарыянцаў, нацыяналістаў і еўраскептыкаў, у яе 6,71%.
Падлік галасоў працягвае, але істотных зменаў не чакаецца. У "Грамадзянскай кааліцыі" ўжо заявілі пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў, якія яны спадзяюцца выйграць.
Яўка склала каля 61%.


euroradio.fm