Пратэсты ў Венесуэле: Мадура прапанавалі амністыю ў выпадку адмовы ад улады
Лідар пратэстаў, які абвясціў сябе часовым прэзідэнтам Венесуэлы, Хуан Гуайдо заявіў пра магчымую амністыі для прэзідэнта Нікаласа Мадура, калі ён добраахвотна адмовіцца ад улады.
Адпаведную заяву Гуайдо зрабіў у чацвер, 24 студзеня, у інтэрв'ю для тэлеканала Univision.
"Падобныя рэчы адбываюцца ў пераходныя перыяды. Мы не можам нічога выключаць. Амністыя будзе гарантаваная ўсім, хто гатовы ўстаць на бок закона, каб аднавіць канстытуцыйны парадак", — сказаў ён.
Тым часам, колькасць арыштаваных падчас масавых антыўрадавых пратэстаў, якія ідуць у Венесуэле чацвёрты дзень, вырасла да 364 чалавек, паведаміў у Twitter кіраўнік няўрадавай арганізацыі “Крымінальны форум” Альфрэда Рамэра.
Яшчэ 23 студзеня кіраўнік апазіцыйнай Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуайдо абвясціў сябе "выконваючым абавязкі прэзідэнта". Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб прызнанні кіраўніка апазіцыйнага парламента Венесуэлы Хуана Гуайдо прэзідэнтам краіны.
ЕС, Канада і большасць краін Паўднёвай Амерыкі прызналі Гуайдо прэзідэнтам краіны. Некаторыя краіны — у прыватнасці, Куба, Балівія, Мексіка, Расія — прызнаюць легітымнасьць Нікаласа Мадура.
Паводле korrespondent.net